• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Эстонскія ўніверсітэты зноў прымаюць беларусаў, выступы Ціханоўскай у ПА АБСЕ і Бруселі, звароты да Дня роднай мовы і гадавіны вайны. Вынікі працы Святланы Ціханоўскай і яе Офіса за 20-25 лютага 2023

    25 лютага, 2023

     – 22 лютага адбыліся асабістыя размовы беларусаў са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі Офіса. Большасць званкоў былі з Беларусі. Гучалі пытанні пра вайну, візы, новыя пашпарты, адносіны Лукашэнкі і Пуціна.

    – У Дзень роднай мовы Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у відэа, дзе заклікала часцей карыстацца беларускай мовай: «Я радая бачыць, што ўсё часцей беларусы абмяркоўваюць інтэрв’ю Мелказёрава, аналітыку Чалага ці Шрайбмана – а не іх расійскіх калег. Усё часцей з машынаў беларусаў гучаць Naviband, Nizkiz і Вольскі. Часцей беларусы глядзяць нашыя фільмы і чытаюць нашыя кнігі – а не расійскія… Беларуская мова — гэта яшчэ і наш супраціў цяпер».

    – Святлана Ціханоўская выступіла ў Бруселі ў Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Яна заклікала падтрымаць беларускі бізнес за мяжой, заступіцца за беларускую незалежнасць і ўключыць дэмакратычную Беларусь ва Усходняе партнёрства. 

    – Упершыню Святлана Ціханоўская была запрошаная на Парламенцкую Асамблею АБСЕ, дзе выступіла з прамовай: «Свабодная Беларусь будзе самай моцнай абаронай ад Пуціна». А Лукашэнкаўскі дэпутат Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але яго падтрымала толькі Расія. Беларуская лідарка таксама выступіла перад 38 амбасадарамі ў АБСЕ, заклікала далучыцца да міжнароднай кааліцыі за назалежную і дэмакратычную Беларусь.

    – Паміж сустрэчамі ў АБСЕ Ціханоўская праводзіла сустрэчы ва ўрадзе і парламенце Аўстрыі. З міністаркай Юстыцыі дамовіліся арганізаваць трэнінгі для беларускіх юрыстаў і праваабаронцаў, а таксама правесці кансультацыі з іншымі міністрамі юстыцыі ЕС па завядзенні справаў у межах універсальнай юрысдыкцыі і ў міжнародных судах. Па выніках парламенцкіх сустрэчаў з дэпутатамі і спікерам  будзе створаная група сяброў Беларусі ў Аўстрыйскім парламенце і праведзеныя слуханні. 

    – Беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у 10 сесіі парламенцкай асамблеі Еўранэст у Кішынёве, да якой Святлана Ціханоўская звярнулася з вітальным словам анлайн. Яна заявіла, што Беларусь застаецца ва ўсходнім партнёрстве, незалежна ад рашэнняў Лукашэнкі, і заклікала надалей запрашаць прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, а не рэжыму.

    – На гадавіну пачатку вайны Ціханоўская звярнулася да беларусаў (https://www.youtube.com/watch?v=_PrUD0RTeLQ) і да ўкраінцаў (https://www.youtube.com/watch?v=wuWpTHoXMag)  з нагоды гадавіны вайны. Яна адрэагавала на словы Лукашэнкі пра тое, што вайна была непазбежная. Таксама  Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам і беларускам больш чым з 27 краінаў, якія выйшлі на антываенныя акцыі 24 лютага.

    У той жа дзень Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўкраінскім мітынгу ў Вене, дзе сабралася шмат беларусаў з бела-чырвона-белымі сцягамі, а таксама наведала офіс Пастаяннай місіі Украіны пры АБСЕ, дзе сустрэлася з кіраўніком камітэта па гуманітарнай і інфармацыйнай палітыцы Мікітам Патураевым. 

    – 23 лютага адбылася zoom-сустрэча для валанцёраў Офіса з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях. Падчас сустрэчы Вольга расказала пра працу па падтрымцы палітвязняў, якая цяпер вядзецца і якім чынам да працы могуць далучацца беларусы.

    – Ціханоўская прывітала новага спецпасланніка Эстоніі, які прыбыў у Вільню працаваць з дэмакратычнай Беларуссю.

    – Упаўнаважаны Офіса Святланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэта, пасля якой стала вядома, што Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі. 

    – Дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова прыняла ўдзел у сустрэчы працоўнай групы па падрыхтоўцы «дарожнай карты» на пераходны перыяд па пытаннях школьнай і вышэйшай адукацыіі. Таксама выйшаў лютаўскі дайджэст па адукацыі «Асвета», у якім новыя праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. 

    – З нагоды 1000 дзён зняволення Сяргея Ціханоўскага, Святлана Ціханоўская заявіла: што Аб’яднаны Пераходны Кабінет шукае шляхі, каб дабіцца вызвалення палітвязняў. Сяргей і ўсе палітвязні павінны быць вызваленыя.

    – Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю беларускім і замежным выданням:  Newsweek (Вялікабрытанія), DW News, DW (Беларусь), Delfi (Эстонія), Белсат (Беларусь).

    Апошнія навіны