• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла перад беларусамі Вільні

    09 жніўня, 2021

    Ціханоўская: «Год таму Беларусь зрабіла выбар. Але мы не выбіралі апынуцца за межамі краіны, губляць суграмадзян, пісаць лісты нашым родным і сябрам у турму.

    9 жніўня 2020-га мы прызналі, што ў нашых з вамі руках будучыня роднай краіны. Мы ўсвядомілі: калі мы спынімся, то пакаленню нашых дзяцей свабода абыдзецца яшчэ даражэй.

    Працягваць ці не – гэта таксама наш выбар і наша адказнасць. Мы не спынімся. Мы будзем змагацца, каб тысячы людзей вярнуліся з турмаў дадому. Мы будзем змагацца за тое, каб пазбавіцца ад страху, у які апускаецца наша краіна.

    Усе гэтыя месяцы кожны дзень мы, беларусы, робім выбар – ісці наперад, нягледзячы на стомленасць і сумневы. Гэта няпросты выбар. Але яго ніхто не зможа спаліць ці выкінуць, як бюлетэні год таму. Гэты выбар ніхто не зможа выкрасці. Гэта выбар – дайсці да перамогі, вярнуць свой гонар і голас. Год таму мяне пазбавілі выбару застацца ў Беларусі. Але, як і вы, я выбіраю ў яе вярнуцца».

     

     

    Апошнія навіны