• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі

    06 красавіка, 2022

    Учора ўвечары, 5 красавіка, Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі.

    Падчас тэлефанавання яны абмеркавалі:

    – Сітуацыю ў Бучы. Ціханоўская расказала пра беларуса Іллю Ліцвіна, які загінуў падчас абароны горада.
    – Дапамогу Украіне і беларускім валанцёрам. Беларуская лідарка расказала, што беларусы ва Украіне знаходзяцца ў жахлівым становішчы. 
    – Незалежныя беларускія медыя і блогераў, якіх трэба падтрымаць для таго, каб супрацьстаяць прапагандзе рэжыму і Крамля.
    – Сумесныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях па прыцягненні вінаватых да адказнасці, у тым ліку Лукашэнку і ягоных памагатых.

    Таксама Святлана Ціханоўская расказала пра Антываенны Рух і пра тое, як беларусы выступаюць супраць вайны.


    На фота: Святлана Ціханоўская і Мелані Жалі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 19 лютага
    Апошнія навіны