• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Юныя беларускі прадаюць ліманад у падтрымку Украіны. Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 1 ліпеня

    02 ліпеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларуска з Сіэтла апублікавала новы каталог беларускіх традыцыйных убораў.
    • Беларусы Торуня і Быдгашча правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем анархістам Мікалаем Дзядком.
    • Прадстаўніца беларусаў Чэхіі і ўпаўнаважаная Офісам Ціханоўскай па камунікацыях з міністэрствам адукацыі Чэхіі Крысціна Шыянок распавяла пра студэнцкія візы ў Чэхіі і што рабіць беларускім студэнтам у гэтай краіне.
    • Беларуска Карына Пацёмкіна з Салігорску атрымала ў Бучы падзяку за валанцёрскую дзейнасць.
    • Юныя беларускі прадаюць у Вашынгтоне ліманад у падтрымку ўкраінцаў. За першы дзень яны сабралі 180 даляраў.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 30 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 30 чэрвеня: прапагандысты вырашылі паразважаць на тэму вяртання ўцекачоў дадому і стратаў сярод грамадзянскіх падчас баявых дзеянняў.
    • BYPOL выпусціў новае расследаванне пра прапагандыстаў: у ім расказваецца пра тое, як яны распальваюць нянавісць, ачарняюць нацыянальную культуру, а таксама прыводзіцца праслухоўванне іх размоваў.

    #інфармацыйныфронт

    • Пра сваркі беларусаў і ўкраінцаў: добраахвотнік Сяргей Бяспалаў расказвае, чаму яны толькі на карысць прапагандзе і Крамлю, як насамрэч беларусы змагаюцца за свабоду Украіны, што ім за гэта пагражае ў Беларусі і чым у рэшце рэшт скончацца гэтыя сваркі.
    • Выйшла новая газета «7 чижей»: у ёй расказваецца пра акцыі падтрымкі, навіны Антываеннага руху і інш.
    • Таксама выйшаў новы самвыдат «Слова беларусаў»: у ім расказваецца пра экс-кіраўніка ГУБАЗіКа, які стрэліў у падлетка, адзін дзень са Святланай Ціханоўскай і якой яе ўбачылі журналісты, што адбываецца з беларускай культурай і інш.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны