• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 13-19 чэрвеня

    20 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная Рада і іншыя прадстаўнікі дэмсілаў накіравалі сумесны ліст лідарам ЕС. Лідары дэмакратычных сілаў заклікалі падтрымаць кандыдацтва Украіны, Грузіі і Малдовы ў ЕС, а таксама адлюстраваць у выніковым дакуменце Рады ЕС еўрапейскую перспектыву для Беларусі пасля дэмакратычных пераменаў.
    • За год працы платформы «еЗдоровье» да яе далучылася больш за 12 500 пацыентаў і 140 лекараў. На гэты момант у нас прадстаўленыя 64 розныя спецыяльнасці, пералік якіх пастаянна пашыраецца.
    • Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Кіева, дзе ён працуе над вырашэннем асноўных праблемаў: замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў, немагчымасць падоўжыць ВНЖ і адказнасць Лукашэнкі за гэтую вайну.
    • Фонд BYSOL перадаў аўтамабіль абаронцам Украіны, а таксама 30 накаленнікаў і 30 тактычных пальчатак. Сродкі на яго сабралі беларусы.
    • Ініцыятыва ДАР і НКА «Дапамога» закупілі і перадалі 50 турнікетаў для байцоў УСУ.
    • Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Meta, TikTok і Google. На сустрэчах абмяркоўвалі прасоўванне беларускага кантэнту і беларускіх медыяў, блакаванне прапаганды і інш.
    • Беларусы распрацавалі дапаможнік для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту падчас вайны, акупацыі ці ў турме.
    • Кіраўнік НАК Павел Латушка правёў працоўную сустрэчу з паслом Германіі ў Польшчы Арндтам Фрайтагам фон Лорынгхафенам.
    • Беларусы Львова даставілі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі.
    • Беларуска арганізавала каворкінг у Берліне для ўцекачоў ад вайны.
    • Спрашчэнне міграцыі для беларусаў, выдача візаў, падтрымка еўрапейскай перспектывы Беларусі: такія вынікі візіту Ціханоўскай у Партугалію (на фота). Там яна сустрэлася з прэзідэнтам, кіраўніком МЗС і іншымі палітыкамі, каб не толькі нагадаць пра беларусаў і Беларусь, але і дамагчыся спрашчэння міграцыі.
    • Беларусы ЛонданаВільніВаршавыБеластокаТоруніБерлінаСінт-Ніклааса правялі акцыі ў падтрымку ўкраінцаў, беларусаў і палітвязняў.

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны Касцюкоўкі выйшлі на пікет у падтрымку палітвязняў і беларусаў.
    • У Бараўлянах беларусы правялі пікет у падтрымку Украіны.
    • Партызаны Дзяржынска перадаюць палымянае вітанне мясцовым сілавікам.
    • Мінчукі Чыжоўкі падтрымалі беларускіх палітвязняў і журналістаў.

    #сабатажпрацырэжыму

    • BYPOL працягвае распавядаць пра глыбока прагнілую сістэму МУС рэжыму Лукашэнкі. На прыкладзе аднаго з тыповых прадстаўнікоў яны дэманструюць ступень маральнага разлажэння і інтэлектуальнай дэградацыі праваахоўнай сістэмы краіны.

    #інфармацыйныфронт

    • У новым «Беларусском Вестнике» расказваецца пра тое, як упаў экспарт і імпарт, прыватны бізнес адбіраюць сілавікі, а дэпутаты выступаюць з рэпрэсіўнымі законамі. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб дапамагаць тым, хто сумняецца, даведвацца праўду.
    • Журналістка «Зеркала» з'ездзіла са Святланай Ціханоўскай у працоўную паездку ў Рыгу і распавяла, якой яна ўбачыла палітыка на высокіх прыёмах і па-за імі.
    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаецца пра тое, як у Беларусі не хапае лекараў і медсясцёр, як беларусы абараняюць Украіну і што вядома пра супрацоўніка «Нафтана», які пайшоў з жыцця.
    • Выйшла новая ўлётка «Протестный Гомель»: у ёй распавядаецца пра рэйкавых партызанаў, бамбардаванне Украіны самалётамі, што ўзлятаюць з беларускіх аэрадромаў і «мабілізацыйныя вучэнні» ў Гомельскай вобласці.
    • Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю ўкраінскаму выданню распавёў пра тое, як беларусы дапамагаюць Украіне і для чаго неабходна было адкрываць прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай у Кіеве.
    • Беларусы працуюць над блакаваннем каналаў прапагандыстаў. Кожны можа далучыцца тут.
    • У @radiosvaboda выйшаў другі сезон падкасту з адным з найбольш вядомых змагароў з COVID і хлуснёй чыноўнікаў – Уладзімірам Мартавым.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны