• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларускія медыя пад пагрозай: што рабіць і якая неабходна падтрымка?

    19 лістапада, 2021

    25 лістапада a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам па тэме «Беларускія медыя пад пагрозай: што рабіць і якая неабходна падтрымка?»

    Мадэратар:

    • Антон Рулёў, праектны каардынатар інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе».

    Спікеры:

    • Наталля Белікава, кіраўніца міжнароднага аддзела Прэс-клуба Беларусь.
    • Андрэй Бастунец, журналіст, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў
    • Франак Вячорка, дарадца і кіраўнік аддзела знешняй палітыкі Офіса Святланы Ціханоўскай.

    Падчас вэбінара абмяркуюць:

    – Як мы можам ахарактарызаваць сітуацыю з беларускімі СМІ?

    – З якімі праблемамі сутыкаюцца незалежныя медыя?

    – Што можна зрабіць, каб вырашыць гэтыя праблемы?

    – Як дэмакратычныя сілы могуць удзельнічаць у вырашэнні праблем беларускіх СМІ і журналістаў?

    Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

    Апошнія навіны