• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 30 красавіка

    01 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Дэмакратычныя сілы пачалі кансультацыі з Радай Еўропы для наладжвання практычнага супрацоўніцтва.
    • Беларусы Эдынбурга выйшлі на марш супраць вайны і ў падтрымку Украіны.
    • Беларусы Шчэціна выйшлі на акцыю ў падтрымку беларусаў – каб падкрэсліць усю оруэлаўшчыну, якая адбываецца зараз у нашай краіне.
    • Прайшоў дабрачынны шахматны турнір Chess Solidarity Open, арганізаваны Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя ў найбуйнейшую ўкраінскую дзіцячую бальніцу Охматдит.
    • Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская не толькі сустрэлася з афіцыйнымі асобамі на самым высокім узроўні, але і дала некалькі інтэрв'ю папулярным амерыканскім тэлеканалам. Так, у інтэрв'ю Sky News Святлана Ціханоўская выказала падтрымку ўкраінскаму ўраду і заклікала ўсе краіны дапамагчы Украіне ў сусветнай вайне дэмакратыі з дыктатурай.
    • Таксама Ціханоўская падчас візіту ў ЗША прадставіла доказы ўдзелу рэжыму ў вайне ва Украіне: масавыя пацверджанні запуску ракетаў з нашай мясцовасці, перамяшчэнне расійскай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі.
    • Беларусы, украінцы і амерыканцы выпусцілі альбом традыцыйных ваенных песняў.
    • Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў ад Упраўлення па справах замежнікаў падрабязную інфармацыю пра колькасць беларусаў, якія жывуць у Польшчы. У гэтай справаздачы знаходзіцца інфармацыя пра выдадзеныя віды на жыхарства, візы і грамадзянаў нашай краіны, якія знаходзяцца ў працэдуры міжнароднай абароны.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 30 красавіка: частка 1, частка 2.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 30 красавіка: прапагандысты падмяняюць паняцці і ссоўваюць акцэнты з сапраўдных прычынаў пачатку вайны ва Украіне (аказанне дапамогі) на канспіралагічныя (нібыта Захаду патрэбнае знясіленне Расіі).

    #інфармацыйныфронт

    • «Рабочы Рух» распавёў пра рэпрэсіі і звальненні на Беларускай чыгунцы, а таксама пра «рэйкавую вайну», якую вядуць партызаны і чыгуначнікі.
    • «Честные люди» падказваюць, як можна весці гутаркі ў «Аднакласніках» з даволі таксічнай публікай, схільнай да ўплыву тэлевізара.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны