• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ці можна весці дыялог з рэжымам для вызвалення палітзняволеных?

    15 снежня, 2022

    Муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандр Лойка звярнуўся да Святланы Ціханоўскай з просьбай заклікаць заходніх палітыкаў пачаць дыялог з рэжымам для вызвалення палітвязняў. У інтэрв'ю «Зеркалу» Святлана Ціханоўская распавяла пра сваю размову з Аляксандрам Лойкам і патлумачыла пазіцыю:

    Святлана Ціханоўская: «Я звязалася з мужам Ірыны Аляксандрам. Ён мне ў дэталях распавёў сваё бачанне, што можна зрабіць для вызвалення палітзняволеных, і пра тое, каб прыцягнуць Швейцарыю і ЗША. Усе ягоныя словы і ідэі правільныя – і я асабіста, як і шматлікія партнёры з дэмакратычных сілаў, ужо рабілі тое, што ён прапануе. Мы размаўлялі з гэтай нагоды з урадам Швейцарыі, ЗША, Еўрасаюза, а таксама АБСЕ і Рады Еўропы. І праблема не ў тым, што для перамоваў пра вызваленне палітвязняў няма медыятараў.

    Праблема ў тым, што з боку рэжыму няма гатоўнасці да такіх перамоваў і няма жадання вызваляць палітвязняў. У гэтым годзе рэжым абяцаў заходнім дыпламатам вызваленне да 300 чалавек у межах амністыі, але гэтага не адбылося. Праз міжнародныя арганізацыі рэжыму перадавалі спіс з некалькіх дзясяткаў палітвязняў, якія знаходзяцца ў крытычным фізічным стане. Але яны не былі вызваленыя.

    Але я паўтараю: і дэмакратычныя сілы, і Захад гатовыя гаварыць пра вызваленне палітвязняў, для нас жыцці гэтых людзей – гэта святая каштоўнасць. Як толькі спыняцца рэпрэсіі і невінаватыя людзі пачнуць выходзіць на волю, пачнецца размова пра не ўвядзенне новых і прыпыненне старых санкцый. Пра гэта мы і паразмаўлялі з Аляксандрам Лойкам.

    Я мушу прызнаць, што ўвесну з-за распачатай вайны я не паспявала адказваць усім, хто звяртаўся з пытаннем ці просьбай пра дапамогу. Мы сапраўды маглі своечасова не адрэагаваць на гэтае паведамленне, і мне шкада, што Аляксандру давялося зрабіць такі шлях, каб быць пачутым. Для паляпшэння камунікацыі з людзьмі мая каманда вядзе чат-бот Офіса – калі ласка, пішыце туды, калі хочаце атрымаць аператыўны адказ».

    Апошнія навіны