• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дэлегацыяй урада Фландрыі

    17 мая, 2022

    Учора, 16 траўня, Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе дэлегацыю з Фландрыі. У складзе дэлегацыі былі: прэм'ер-міністр Фландрыі Жан Жамбон, генеральны прадстаўнік Фландрыі Томас Кастрэл, кіраўнік адміністрацыі Ерун Авермеер, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ян Сметс і дыпламатычны дарадца Пол ван дэн Дрышэ.

    На сустрэчы абмеркавалі:

    • стварэнне праграмаў для рэабілітацыі і адпачынку для палітычных зняволеных і іх сем'яў;
    • аказанне дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ў межах Антываеннага Руху дапамагаюць Украіне;
    • стварэнне пастаяннага прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі для таго, каб утрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня, а таксама тлумачыць, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым;
    • спосабы аказання падтрымкі грамадзянскай супольнасці, якая аказалася пад ціскам рэжыму.

    Фландрыя аказвае дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і аналітычным цэнтрам. Праз пасольства ў Варшаве пры іх падтрымцы быў арганізаваны шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў.


    На фота: Святлана Ціханоўская і прэм'ер-міністр Фландрыі Жан Жамбон

    Апошнія навіны